Пачалася адпраўка навабранцаў у войска / www.mil.by
Міністэрства абароны аб'явіла пра пачатак адпраўкі навабранцаў у войска. Найперш папаўняць будуць падраздзяленні сіл спецаперацый.
"У першы дзень адпраўкі ў войска накіруюць каля 1000 прызыўнікоў, якія папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый", — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны.
Усяго ў восеньскі прызыў плануецца накіраваць у войскі і воінскія фарміраванні каля 10 тысяч чалавек. Каля 200 чалавек пройдуць службу ў рэзерве.
У Мінабароны таксама расказалі, што ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй усе навабранцы пасля прыбыцця на месца службы павінны будуць прайсці двухтыднёвую ізаляцыю.
Адпраўка новага папаўнення ў войска працягнецца да 30 лістапада. Прысяга адбудзецца 12 снежня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.