Каардынацыйная рада / Калаж Еўрарадыё
Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады чацвёртага склікання пройдзе 19 чэрвеня, паведамляецца ў яе тг-канале.
Яно пачнецца ў 19:00 паводле мінскага і віленскага часу (18:00 паводле варшаўскага). Назіраць за ходам сустрэчы можна будзе ў жывым эфіры на афіцыйным YouTube-канале Каардынацыйнай рады.
Старшынёй першага пасяджэння абралі Юрыя Губарэвіча (Кааліцыя Латушкі і Рух "За Свабоду").
Менавіта ад першага пасяджэння паўнамоцтвы новага складу Каардынацыйнай рады набываюць моц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут