Прысуд вучню, якога вінавацяць у нападзе на настаўніцу, вынесуць 7 красавіка

03/04/2017 - 10:13

7 красавіка судовая калегія па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда публічна абвесціць прысуд непаўналетняму навучэнцу гімназіі №74 Мінска, якога вінавацяць у замаху на забойства настаўніцы. Пра гэта ў сацсетках паведаміла памочнік старшыні Мінскага гарадскога суда Анастасія Шыльвян.

Здарэнне адбылося 23 траўня 2016 года. Паведамлялася, быццам хлопец напаў на настаўніцу рускай мовы і літаратуры, нанёс ёй не менш за 15 удараў нажом і не менш за два ўдары цвёрдым тупым прадметам. Матывам нападу нібыта была адзнака, якую вучань палічыў неадпаведнай. 

Суд над Данатам пачаўся 13 лютага. Паколькі хлопец непаўналетні, судовы рагляд быў закрытым. 

Падчас абвяшчэння прысуду і перад ім у зале суда будуць забароненыя фота-, кіназдымкі, а таксама відэазапіс.  

За замах на забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ёй службовай дзейнасці, учынены з асаблівай жорсткасцю, гімназісту пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

“Сваякі Даната маўчалі, бо баяліся нашкодзіць пацярпелай настаўніцы”

Гімназіст, якога падазраюць у нападзе на настаўніцу, прайшоў паліграф — крыніца

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі