Прыквел "Гульні тронаў" "Доўгая ноч" адмянілі, але будзе "Дом цмокаў"

30/10/2019 - 06:24

Кіраўніцтва тэлеканала НВО адмяніла праект здымак прыквела папулярнага серыяла "Гульня тронаў", які атрымаў назву "Доўгая ноч". Летам па сцэнары Джэйн Голдман у Паўночнай Ірландыі была знятая пілотная серыя. Але кіраўніцтва тэлеканала яна не ўразіла. Паводле сцэнару, дзеянне прыквела адбывалася за тысячу гадоў да падзеяў "Гульні тронаў". Анансавалася першая бітва людзей з белымі хадакамі. Аднак усё гэта ўжо не актуальна.

Як інфармуе meduza.io, НВО зрабіў стаўку на іншы прыквел — "Дом цмокаў". Яго дзеянне адбываецца за 300 гадоў да падзеяў "Гульні тронаў". У цэнтры ўвагі — дынастыя Таргарыенаў. Сцэнар для 10 серый замовілі Раяну Кондалу і Джорджу Марціну. Менавіта Марцін і з'яўляецца аўтарам рамана, паводле якога і быў зняты серыял "Гульня тронаў" пра барацьбу за ўладу на прыдуманым кантыненце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі