Прычынай смерці старшыні Светлагорскага райвыканкама Віктара Дарашэвіча стаў інсульт. Гэтыя папярэднія дадзеныя БЕЛТА назвала афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.
Як інфармавала Еўрарадыё, чыноўнік раптоўна памёр у ноч на 21 сакавіка. Дарашэвічу было 40 гадоў. На пасадзе старшыні райвыканкама ён працаваў з сакавіка 2015 года.
Для высвятлення прычыны смерці кіраўніка раёна прызначана судова-медыцынская экспертыза. Праводзіцца праверка.