Знаходка ў Гарадоцкім раёне / Дзяржкамітэт судовых экспертыз
Пад падлогай царквы ХІХ стагоддзя знайшлі чалавечыя парэшткі. Гэта адбылося пры рэканструкцыі царквы Ушэсця Гасподняга ў Гарадоцкім раёне.
Чалавечыя парэшткі выявілі рабочыя. Косткі знаходзіліся ў пясчаным пласце пад бетоннай асновай падлогі.
На месца знаходкі выязджала група судовых экспертаў. Яны зафіксавалі абстаноўку і забралі касцяныя фрагменты на даследаванне. Экспертам належыць выявіць даўнасць пахавання, пол і прыкладны ўзрост чалавека. Таксама яны плануюць вывучыць магчымасць выдзялення ДНК-профілю для ідэнтыфікацыі асобы і ацаніць сляды магчымых траўмаў або паталагічных змен.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут