Прэзідэнт Украіны падпісаў закон аб забароне георгіеўскай стужкі

12/06/2017 - 14:51

Прэзідэнт Украіны падпісаў закон аб забароне вырабу і прапаганды георгіеўскай стужкі. Пётр Парашэнка назваў яе сімвалам цяперашняй агрэсіі Расіі супраць Украіны, інфармуе УНІАН.

Закон “Аб унясенні дапаўнення ў Кодэкс Украіны аб адміністрацыйных правапарушэннях адносна забароны вырабу і прапаганды георгіеўскай (гвардзейскай) стужкі” Вярхоўная Рада прыняла 16 траўня. Цяпер яе нашэнне, мацаванне да аўтамабіляў, выяўленне на паштоўках, плакатах, налепках, выкарыстанне падчас масавых мерапрыемстваў ці ў СМІ караецца штрафам ці адміністрацыйным арыштам. Штраф складае ад 32 да 97 долараў. Пры гэтым стужкі ці прадметы з іх выявай будуць канфіскоўвацца. За паўторныя парушэнні памер штрафу павялічваецца — да 190 долараў. Адміністрацыйны арышт за такое парушэнне можа складаць да 15 сутак.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі