Прэзідэнт Літвы раптоўна правёў сустрэчу, прысвечаную дачыненням з Беларуссю

28/08/2019 - 17:25

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа раптоўна правёў сустрэчу з кіраўніком міністэрства замежных спраў Лінасам Лінкявічусам і з групай з васьмі літоўскіх палітолагаў. Яна не была анансавана загадзя. Тэмай размовы сталі магчымыя змены ў дачыненнях Літвы і Беларусі, інфармуе Delfi.
 
У прэзідэнцкім палацы ў Вільні абмяркоўваліся пытанні беларускай ідэнтычнасці, расійска-беларускіх дачыненняў, будаўніцтва Беларускай АЭС і запрашэння прадстаўніка Беларусі на перапахаванне паўстанцаў 1863-1864 гадоў, а сярод іх і Кастуся Каліноўскага ў лістападзе 2019-га. У адміністрацыі прэзідэнта Літвы пацвердзілі факт сустрэчы і дыскусіі на тэму дачыненняў Літвы і Беларусі.

Як вядома, у Беларусі чакаюць прыезду дарадцы амерыканскага прэзідэнта па пытаннях нацыянальнай бяспекі Джона Болтана, які наведвае Украіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі