Прэм'ер Польшчы прапанаваў правесці надзвычайны саміт ЕС па Беларусі

10/08/2020 - 11:01

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі прапанаваў правесці надзвычайны саміт Еўрасаюза па сітуацыі ў Беларусі. "Мы павінны салідарна падтрымаць беларусаў у іх імкненні да свабоды", — гаворыцца ў заяве Маравецкага. Сваю прапанову ён накіраваў старшыні Савета ЕС Шарлю Мішэлю і старшыні Еўракамісіі Урсуле фон дэр Ляен.

9 жніўня ў Беларусі прайшлі прэзідэнцкія выбары. Увечары былі аб'яўлены папярэднія вынікі: больш за 80% у Аляксандра Лукашэнкі і каля 10% у Святланы Ціханоўскай. Па ўсёй краіне выбухнулі акцыі пратэсту супраць фальсіфікацый, адбыліся сутыкненні з сілавікамі. Было затрымана каля трох тысяч чалавек, дзясяткі пацярпелі. СК распачаў крымінальныя справы.

"Польшча нясе адказнасць за сваіх бліжэйшых суседзяў", — гаворыцца ў заяве Матэвуша Маравецкага. Паводле яго слоў, Польшча павінна "салідарна падтрымаць беларусаў у іх імкненні да свабоды". І Еўрасавет мусіў бы разгледзець гэтае пытанне, паведамляе polskieradio.pl.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі