Праваслаўныя адзначаюць Даравальную нядзелю

13/03/2016 - 06:57

Праваслаўныя хрысціяне сёння адзначаюць Даравальную нядзелю — гэта апошні дзень перад Вялікім пастом, калі хрысціяне асабліва засяроджваюцца на духоўным баку жыцця. У храмах падчас вечаровага набажэнства здзяйсняецца чын даравання.

Традыцыя прасіць адзін у аднаго даравання перад велікодным пастом ідзе ад звычая старажытных егіпецкіх манахаў, якія ў гэты дзень разыходзіліся па пустыні, каб цалкам засяродзіцца на малітвах. Яны разыходзіліся па адным і праводзілі ў самоце ўсе сорак дзён Вялікага паста. Здаралася, што некаторыя не вярталіся, бо гінулі. Таму перад тым, як разысціся, манахі даравалі адзін аднаму ўсе наўмысныя і ненаўмысныя крыўды, як перад смерцю.

З цягам часу традыцыя прасіць даравання адзін у аднаго стала ўсеагульнай і замацавалася ў хрысціянаў.

У гэты дзень таксама прынята наведваць магілы продкаў, каб у думках пакаяцца за некалі нанесеныя крыўды.

Дазваляецца спажываць скаромную ежу, але без мяса. А з панядзелка пачынаецца сам Вялікі пост, падчас якога вернікі рыхтуюцца да сустрэчы Уваскрэсення Хрыстовага.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі