Новае беларускае падраздзяленне фарміруецца ва Узброеных сілах Украіны. Дакладней — у Ваенна-марскіх сілах Украіны. Спецрота БПЛА “Воля” будзе там часткай 447-га асобнага батальёна. Ля вытокаў стварэння беларускай спецроты стаіць вядомы ўжо гледачам нашага канала добраахвотнік Мікіта “Аксон” Забуга.
Навошта ствараць яшчэ адну беларускую структуру ў складзе УСУ, а не ўзмацняць ужо існуючыя? Якія задачы будзе выконваць спецрота “Воля” і ці дапусцяць да камандавання беларускіх афіцэраў? Як вырашаюцца пытанні з легалізацыяй, выплатамі і ўсе астатнія праблемы, з якімі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі і іх родныя ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае выконваючы абавязкі камандзіра спецроты БПЛА “Воля” Ваенна-марскіх сіл Украіны Мікіта Забуга ў 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут