Прадстаўнікоў улады Беларусі на канферэнцыі ў Вене не будзе — СМІ Аўстрыі

05/11/2021 - 07:17
Канферэнцыя па Беларусі мусіць прайсці ў Вене 22 лістапада / theins.ru​

Прадстаўнікоў афіцыйнага Мінска на міжнароднай канферэнцыі па Беларусі ў Вене не будзе, паведамляе аўстрыйскі канал ORF са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.

Канферэнцыю "На шляху да квітнеючай і бяспечнай будучыні Беларусі" арганізуе Міністэрства замежных спраў Аўстрыі. Ідэю гэтай сустрэчы некалькі месяцаў таму прапанавала Святлана Ціханоўская. Прадстаўнік Ціханоўскай Франак Вячорка казаў, што на гэтай канферэнцыі прадстаўнікі Расіі, афіцыйнага Мінска і беларускіх дэмакратычных сіл змогуць пачаць дыялог.

Цяпер стала вядома, што з Мінска на канферэнцыю прыедуць хутчэй эксперты, а "не палітычныя прадстаўнікі беларускага рэжыму". Канферэнцыя адбудзецца 22 лістапада.

Раней у эфіры Еўрарадыё Вячорка расказваў, чаго офіс Святланы Ціханоўскай чакае ад гэтай сустрэчы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі