Працы фотамастака Вядрэнкі знялі з выставы / facebook.com/valerry.vedrenko
Працы фотамастака Валерыя Вядрэнкі загадалі зняць з выставы клуба "Мінск", якая ладзіцца ў сталічнай мастацкай галерэі "Інстытут культуры".
"Чарговае "Вядрэнку — зняць!" — пракаментаваў фотамастак у сваім акаўнце на Фэйсбуку.
Паведамляецца, што ён планаваў выставіць работы з альбома "Незваротнае". Гэта вынік 15 гадоў падарожжаў Вядрэнкі па закінутых помніках архітэктуры Беларусі, якія яшчэ стаяць, хаця і ў вельмі занядбаным стане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут