Роза Турарбекава
Сабраўшы ў Авальным кабінеце пастыраў з усяго ЗША, каб разам памаліцца аб “наданні яму сілы”, а войскам ЗША — перамогі, Трамп заявіў, што нічога, апроч капітуляцыі, ад улад Ірана не прыме. Але пазней заявіў, што ЗША ў Іране ўжо фактычна перамаглі. Хоць новага лідара там і выбралі без удзелу ў выбарчым працэсе прэзідэнта ЗША, але іранскі народ уладу ўзяць у свае рукі не здолеў, і курды вайной на рэжым аятол не пайшлі. Затое Трамп пагаварыў з Пуціным і ізноў застаўся задаволеным пачутым. А ў Мінск 19 сакавіка мусіць прыехаць Джон Коўл. Толькі тут пра вынікі гаварыць зарана.
Што стаіць за словамі Трампа пра перамогу ў Іране, і ці чакаць наземнай аперацыі як працягу развіцця супрацьстаяння? Чаму Трамп так упарта трымаецца за сімпатыі да Пуціна, і пры чым тут Кітай? Якіх дамоўленасцей паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі варта чакаць па выніку візіту Коўла ў Мінск, і чаму Еўропа не адрэагавала на вызваленне 18 палітвязняў так, як чакаў Рыжанкоў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут