Пра Керчанскі мост, Балтыйскі флот і ўдарныя групы тэрабароны Лукашэнкі — эфір

23/11/2026 - 02:11

Аляксандр Каваленка

Пуцін абяцае неўзабаве аднавіць Керчанскі мост і жорстка адпомсціць Украіне за ўдар па сімвале “расійскай велічы”. Ці дазволяць украінскія ракеты і дроны той сімвал не тое што аднавіць, а ўвогуле захаваць — вялікае пытанне. А ў тым, што расіяне будуць помсціць, ніхто не сумняваецца. Што ніякім чынам не спыняе ўдараў па расійскіх аб’ектах: ад НПЗ у глыбіні Расіі да Балтыйскага флоту ў Калінінградскай вобласці. Украінскія дроны далятаюць углыб Расіі, а расійскія ракеты ўглыб Украіны, але тыя ж расійскія ракеты ўсё часцей залятаюць на тэрыторыю краін НАТА. І сілы НАТА найчасцей нічога з імі зрабіць не ў стане. А тут яшчэ і Лукашэнка ўсё глыбей уцягваецца ў расійскую вайну супраць і Украіны, і Захаду.

Як пашкоджанне Керчанскага моста ўплывае на ход вайны ва Украіне? Што стаіць за ўдарамі па аб’ектах на Балтыцы і якія планы мае Украіна адносна Балтыйскага флоту? Ці варта разлічваць на спыненне ваенных дзеянняў бліжэйшым часам і якая роля ў гэтым працэсе адводзіцца Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны эксперт, аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка ў 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі