Пра чэшскае піва, працоўных мігрантаў і пра “краўцоўкі” для Кныровіча — эфір

20/11/2026 - 01:05

Аляксандр Кныровіч / Еўрарадыё

Беларускія НПЗ атрымалі магчымасць зарабіць на патрэбе Расіі ў бензіне і ўдала ёй скарысталіся: цягам студзеня — верасня паставілі на расійскі рынак больш за 1 мільён тон паліва. Кішэнны лукашэнкаўскі алігарх Цяцерын таксама здолеў добра зарабіць на пастаўках. Праўда, не бензіну, а піва, і не з Беларусі, а ў яе. Прытым у абыход санкцый, але каму цікавыя ў СК гэтыя нюансы? Яшчэ з цікавага апошніх дзён можна адзначыць сустрэчу лідараў Кітая, ЗША і Расіі і планы Кныровіча пайсці працаваць у “ОКІ” — Офіс Краўцова Івана.

Як можна выкупіць кавалак беларускай мяжы памерам з невялічкую брамку, каб цягаць у краіну чэшскае піва ў абыход санкцый і ўвагі непадкупных следчых органаў? Што не так са статыстыкай наконт працоўных мігрантаў у Беларусі і чаму яны пачалі ехаць у нашу краіну ў абыход Расіі? Ці рэальна рэарганізаваць АПК у палітычную структуру і на якую зарплату гатоў пайсці Кныровіч у “ОКІ”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з блогерам, вядоўцам праграмы “Атмасфера” на Белсаце Аляксандрам Кныровічам у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі