Польскія памежнікі зноў развярнулі сотні мігрантаў, якія ішлі з Беларусі

27/09/2021 - 09:36

Польскія памежнікі зноў развярнулі сотні мігрантаў, якія ішлі з Беларусі. За апошнія суткі зафіксаваны 218 спробаў нелегальнага пераходу мяжы (напярэдадні іх было 259). Затрыманыя яшчэ шэсць чалавек, якія дапамагалі мігрантам. Адзін з праваднікоў — грамадзянін Беларусі, іншыя — палякі, азербайджанец, сірыйцы з відам на жыхарства ў Германіі.

Літоўскія памежнікі развярнулі 24 мігрантаў. Як бачым, па-ранейшаму асноўная частка мігрантаў спрабуе патрапіць у Польшчу.

27 верасня Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду з кіраўнікамі сілавых ведамстваў, прысвечаную сітуацыі з мігрантамі. Напярэдадні афіцыйная прапаганда пачала палохаць "патэнцыйнымі тэрарыстамі", якія пад прыкрыццём мігрантаў нібыта трапляюць з краін ЕС у Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі