Польскія памежнікі спынілі 313 незаконных спробаў перасекчы мяжу

30/09/2021 - 14:27
Участак польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna​

На польска-беларускай мяжы зафіксавалі 313 спробаў незаконнага перасячэння мяжы, паведамляе Памежная служба Польшчы ў чацвер.

Затрыманыя 5 нелегальных мігрантаў. Гэта 4 іракцы і 1 грамадзянін Емена. Таксама за аказанне дапамогі арыштаваныя двое замежнікаў — грамадзяне Балгарыі і Сірыі з нямецкім відам на жыхарства.

Як раней паведамляла Еўрарадыё, прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў і накіраваў у парламент запыт аб падаўжэнні рэжыму надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю.

Паводле звестак польскіх уладаў, з пачатку года больш за 8 тысяч чалавек спрабавалі незаконна трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі, з іх амаль 4 тысячы — у верасні. 1200 мігрантаў перайшлі мяжу, але ў выніку былі затрыманыя ў Польшчы

Еўрасаюз называе незаконную міграцыю з Беларусі "гібрыднай агрэсіяй беларускага рэжыму".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі