Польшча не пусціць расійскіх фігурыстаў на турнір PGE Warsaw Cup

22/11/2026 - 15:40

Фігурысты / PGE Warsaw Cup

Расійскія фігурысты не возьмуць удзел у турніры PGE Warsaw Cup, які пройдзе ў Варшаве з 25 па 29 лістапада. Аб адмове ва ўездзе расійскім спартсменам заявіў у Бруселі намеснік міністра спорту Польшчы Пётр Борыс.

Паводле інфармацыі Польскага агентства друку, міністэрства спорту перадало Польскаму саюзу фігурнага катання афіцыйную пазіцыю. У ёй ведамства не рэкамендавала дапускаць расіян да спаборніцтваў. Пасля гэтага расійскі бок адклікаў сваіх удзельнікаў, не растлумачыўшы прычын.

Гаворка ідзе пра дзве танцавальныя пары: Анну Каламенскую і Арцёма Фралова, а таксама Кацярыну Міронаву і Яўгена Усценку.

Раней расійскія СМІ паведамлялі, што спартсмены атрымалі шэнгенскія візы і планавалі выступіць на турніры з серыі "Чэленджар" Міжнароднага саюза каньковых відаў спорту (ISU).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі