Польшча можа дазволіць выдаваць дакумент, які пацвярджае асобу нованароджаных беларусаў

05/11/2026 - 15:08

Пашпарт падарожніка / The Warsaw

У праект змяненняў да польскага закона аб іншаземцах дададзены пункт аб тым, каб выдаваць дакумент, які пацвярджае асобу дзяцей, народжаных у Польшчы. Пры ўмове, што адзін з бацькоў ужо мае польскі праязны дакумент. Пра гэта распавяла юрыстка ў сферы легалізацыі Вольга Дабравольская падчас стрыму на Еўрарадыё.

Паводле яе слоў, зараз бацькам нованароджанага беларуса трэба спачатку легалізаваць яго пражыванне ў Польшчы. Для легалізацыі патрабуецца пацвердзіць асобу дзіцяці.

Бацькі вымушаны выбіраць: звяртацца па міжнародную абарону і атрымліваць адпаведнае пасведчанне асобы альбо ісці ў пасольства за пасведчаннем аб нараджэнні.

Згодна з праектам, парадак зменіцца на адваротны. Дакумент, які пацвярджае асобу, дзіця атрымае да легалізацыі, і ўжо з ім зможа легалізавацца.

Законапраект будуць разглядаць профільныя камісіі, пасля чаго за яго прагаласуе парламент. Дакладныя тэрміны прыняцця папраўкі пакуль не называюцца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі