Пінчук пагражаў нажом участковаму

28/06/2019 - 08:21

44-гадовы жыхар Пінска затэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што цешча скрала ў яго грошы. На месца здарэння неадкладна выехалі ўчастковыя інспектары міліцыі — старшы лейтэнант Віктар Цімахавец і старшы лейтэнант Міхаіл Дзямчук, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама. 

Міліцыянты пагрукаліся ў дзверы да заяўніка, але той адмовіўся ім адчыняць і пачаў сварыцца. Урэшце міліцыянты дамагліся, каб мужчына адчыніў ім дзверы. Аднак той выйшаў на іх з нажом. Ён стаў пагражаць нажом Дземчуку. Яго напарнік Цімахавец выкарыстаў прыём самаабароны, выбіў нож і скруціў дэбашыра. Міліцыянты начапілі яму кайданкі і даставілі ў ГАУС.

Мужчына затрыманы, на яго пачалі крымінальную справу за пагрозу ўжывання гвалту і гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі