Па Беларусі пройдуць дажджы / LookByMedia
На тыдні з 17 па 23 жніўня надвор'е ў Беларусі нагадае пра тое, што восень ужо блізка. Спёка сыдзе з большай часткі краіны і прыйдзе прахалода з дажджамі.
У сярэднім у бліжэйшыя дні ў Беларусі будзе ад +17 на поўначы да +24 на поўдні краіны.
Дажджы і навальніцы абяцаюць практычна кожны дзень — але кароткачасовыя.
Калі верыць доўгатэрміновым прагнозам надвор'я (яны памыляюцца часцей за кароткатэрміновыя), то новых хваль спёкі ў Беларусі ў бліжэйшы месяц не прадбачыцца. Наадварот, на пачатак верасня прагназуюць дзённую тэмпературу ў дыяпазоне +14...+19 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут