Перанесены яшчэ адзін матч ФК "Мінск", на гэты раз прычыну не назвалі

18/05/2020 - 14:39

Перанесены яшчэ адзін матч ФК "Мінск". 23 траўня ў паядынку 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе сталічная каманда мусіла гуляць са "Смалявічамі". У кароткім паведамленні прэс-службы Беларускай федэрацыі футбола прычына такога рашэння не называецца. Папярэдні матч "Мінска" з гродзенскім "Нёманам" мусіў адбыцца 15 траўня, але яго таксама перанеслі. Але тады афіцыйна было заяўлена, што рашэнне прынялі з-за "падазрэння на наяўнасць віруса COVID-19" у футбаліста ці футбалістаў каманды. Можна меркаваць, што ФК "Мінск" апынуўся на двухтыднёвым каранціне.

Апошні свой паядынак у нацыянальным першынстве мінчукі правялі 8 траўня ў гасцях з "Гарадзеяй".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі