Пералётныя птушкі і абдымкі на пратэстах: фота тыдня па версіі Reuters

24/10/2021 - 12:59
Абрадавы танец на пахаванні ў Бразіліі​ / Reuters

Агенцтва Reuters кожны тыдзень публікуе падборку галоўных здымкаў, зробленых яго фатографамі. Вось што патрапіла ў выніковы "выбар рэдактара" з 18 па 24 кастрычніка.

На фота вышэй — Мабітчуры, дзіця з племені явалапіці, прымае ўдзел у жалобным танцы падчас пахавальнага рытуалу Куаруп.

На фота далей:

Афганскія жанчыны не згаджаюцца з новымі парадкамі, прынятымі ў Кабуле. Яны збіраюцца на марш пратэсту.

На Гаіці і ў Чылі не суцішаюцца антыўрадавыя пратэсты.

Меч, што належаў крыжаку, які прыплыў у Святую Зямлю амаль тысячу гадоў таму, стаіць недалёка ад таго месца, дзе ён быў узняты са дна Міжземнага мора дайвером-аматарам.

Рэгіянальны цягнік пасля аварыйнага прыпынку праз гафрыраваныя металічныя панэлі, якія здзьмула ветрам з даху ў Ноймюнстары, паўночная Германія.

Пералётныя птушкі і паветраны шар.

Афганскія жанчыны / Reuters
Антыўрадавыя пратэсты на Гаіці / Reuters
Абдымкі на дэманстрацыі ў Чылі / Reuters
Меч крыжака / Reuters
Шквалісты вецер у Германіі / Reuters
Птушкі і паветраны шар / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі