“Сітуацыя ў Беларусі палепшылася”: як давесці, што гэта няпраўда —эфір

01/10/2026 - 00:12

Алесь Міхалевіч / Еўрарадыё

Беларускі адвакат Алесь Міхалевіч 25 верасня выклаў фота з Ерэвана, куды ён прыехаў у складзе дэлегацыі Еўрапейскай народнай партыі. І падпісаў фота словамі: “Нагадваю, Арменія для беларускіх актывістаў бяспечнай краінай НЕ стала”. У гэты ж дзень у Арменію патрапіў яшчэ адзін беларус, але не па сваёй волі. І адразу быў там затрыманы — Леў Міхееў быў высланы з Грузіі. А ў Арменіі актывіста таксама затрымалі, паколькі ён знаходзіцца ў базе вышуку СНД па запыце Мінска. Праўда, неўзабаве вызвалілі: Ерэван не выдае замежнікаў, якіх пераследуюць паводле палітычных матываў. І цяпер ён падаўся на атрыманне палітычнага прытулку ў Арменіі. Галоўнае, каб і там чыноўнікі, як у некаторых еўрапейскіх краінах, не вырашылі, што ў Беларусі рэпрэсіі скончаны…
 
Што рабіць беларусам, якія знаходзяцца ў Грузіі і ў якіх ёсць праблемы з легалізацыяй там — ці варта спадзявацца на атрыманне прытулку ў гэтай краіне? Чаму Арменію называюць небяспечнай для беларускіх актывістаў краінай, хоць яна і не выдае іх рэжыму? Як змянілася стаўленне міграцыйных службаў Польшчы да беларусаў, якія падаюцца на міжнародную абарону, і ці магчыма змяніць гэта стаўленне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат, спецыяліст у галіне міжнародна-прававога супрацоўніцтва па крымінальных справах, доктар сацыяльных навук, кіраўнік адвакацкага бюро "Legal status" Алесь Міхалевіч у 12:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі