Перагледжана канцэпцыя рэканструкцыі мінскага кінатэатра "Перамога"

01/03/2023 - 18:26
"Перамога" / minsknews.by

Перагледжана канцэпцыя рэканструкцыі мінскага кінатэатра "Перамога". Ён стане не трохзальным кінатэатрам, а мультыплексам з пяцю заламі. Як піша minsknews.by, пра гэта стала вядома ў сераду падчас наведвання аб'екта старшынёй Мінгарвыканкама Уладзімірам Кухаравым.

Было вырашана адмовіцца ад кавярні і рэстарана, якія планавалася адкрыць у будынку. Замест іх арганізуюць дадатковыя кіназалы. Такім чынам, пасля рэканструкцыі "Перамога" зможа прыняць да 400 чалавек.

На працягу месяца будуць унесены змены ў праектную дакументацыю, пасля — экспертыза. Кухараў кажа, што працы мусяць скончыцца да канца 2023 года.

Рэканструкцыя кінатэатра пачалася ў пачатку 2022 года. На сённяшні дзень выканана да 50% працаў.

minsknews.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі