Паўтара мільёна, і гэта толькі на Мінск. Колькі каштуе Дзень незалежнасці

28/06/2024 - 10:58

Колькі выдаткуюць грошай на 3 ліпеня?

  / @rubanau_collage

Улады пачалі актыўна закупляцца да Дня незалежнасці Беларусі. На 3 ліпеня рыхтуюць феерверкі, сцяжкі, канцэрты, музыкаў і многае іншае. Еўрарадыё паглядзела, колькі дзяржаўныя арганізацыі гатовыя выдаткаваць на падрыхтоўку да свята.
 

Мінск шыкуе

Асноўныя святочныя мерапрыемствы традыцыйна пройдуць у сталіцы. Як пісала "Зеркало", летась на арганізацыю Дня незалежнасці ў Мінску выдаткавалі больш за 690 тысяч рублёў. Сёлета сума вырасла ў два разы.

Адна толькі арганізацыя параду будзе каштаваць амаль 422 тысячы рублёў. Яшчэ больш выдаткуюць на канцэрт "Героям-вызваліцелям, памяць на стагоддзі" — 628 тысяч рублёў.

Матэрыяльна-тэхнічнае забяспечанне мерапрыемстваў ля Палаца спорту абыдзецца ў 155 тысяч рублёў.

Яшчэ каля 50 тысяч рублёў у суме аддадуць на розныя паслугі: транспарт, арэнду намётаў, пражыванне і харчаванне ўдзельнікаў канцэртаў і гэтак далей.

А на феерверк вылучаць каля 300 тысяч рублёў

Разам, каб арганізаваць свята ў Мінску, з бюджэту вылучылі не менш за 1 мільён 555 тысяч рублёў. Гэта толькі тое, што мы знайшлі.

 

Колькі выдаткуюць на салют у рэгіёнах

У Брэсцкай вобласці на вясёлыя агеньчыкі ў небе плануюць выдаткаваць 35 тысяч рублёў. Не як у Мінску, але таксама прыстойна.

Крыху сціплей сябе паводзяць чыноўнікі з Віцебскага аблвыканкама на феерверк на плошчы Перамогі яны выдаткуюць 15 тысяч рублёў. Столькі ж каштуе піратэхнічнае шоу ў Гродне.

Таксама ў топе Бяроза: тут на салют гатовыя раскашэліцца на 11 тысяч рублёў. Нават у Магілёве выдаткуюць менш — 10 тысяч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі