Пасля ўдараў УСУ Расія сутыкнулася з наймацнейшым у гісторыі крызісам экспарту нафты

28/03/2026 - 10:20

Настаў форс-мажор / Reuters

Расійскія нафтавыя кампаніі паведамілі пакупнікам пра магчымасць абвяшчэння форс-мажору па пастаўках нафты праз балтыйскія парты Прыморск і Усць-Луга пасля ўдараў УСУ. Пра гэта піша Reuters.

Парты падвяргаліся масіраваным абстрэлам тройчы. Прыморск прыпыніў пагрузку нафты 22 сакавіка пасля таго, як у порце ўзнік пажар на паліўных рэзервуарах. У Усць-Лузе пажар на тэрміналах порта і транспартнай інфраструктуры працягваецца да гэтага часу.

У выніку спынення працы двух партоў было паралізавана каля 40% расійскага экспарту нафты, што стала найбуйнейшым збоем паставак нафты ў сучаснай гісторыі краіны.

Кіраўніцтва Усць-Лугі мяркуе аднаўленне экспарту ў сярэдзіне красавіка 2026 года.

З-за атакі БПЛА ў Усць-Лузе прыпыніў працу і газавы комплекс “Новатэк”, які перапрацоўвае газавы кандэнсат у нафту, керасін і мазут. Экспарт нафты з завода прыпынены.

Усё гэта аказвае значны ўплыў на даходы Расіі ад экспарту нафты, якія выкарыстоўваюцца для фінансавання вайны, а таксама часткова кампенсуе часовае змякчэнне санкцый ЗША, пішуць аналітыкі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі