Пасажыр рэйса Сургут — Масква спрабаваў захапіць самалёт

22/01/2019 - 11:30

22 студзеня пасажыр рэйса Сургут — Масква спрабаваў захапіць самалёт. Ён, нібыта, быў узброены і патрабаваў развярнуць яго ў Афганістан.

На сайце ren.tv з'явілася фота меркаванага захопніка самалёта "Аэрафлота" Паўла Шапавалава. Адзначаецца, што раней ён прыцягваўся да адказнасці за крадзяжы, парушэнні правілаў дарожнага руху і нявыплату аліментаў.

На борце самалёта знаходзіцца 69 пасажыраў, у тым ліку немаўлятка, а таксама сем чальцоў экіпажу.

Афіцыйна заяўляецца, што ў самалёце "няштатная сітуацыя" і "акт хуліганства". Ён развярнуўся і здзейсніў пасадку ў Ханты-Мансійску. Хулігана затрымалі. Падчас затрымання ніхто з пасажыраў не пацярпеў.

ren.tv
Flightradar24.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі