Парашэнка: Саўчанка пагадзілася спыніць галадоўку

19/04/2016 - 16:16

Палонная украінская лётчыца Надзея Саўчанка пагадзілася спыніць галадоўку. Пра гэта прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка напісаў у твітары.

"Разам з мамай Надзеі Саўчанка Марыяй Іванаўнай і сястрой Верай папрасіў Надзю спыніць галадоўку. Дзякуй, што пагадзілася", — напісаў Парашэнка. Нагадаем, што галадоўку лётчыца трымае з 6 красавіка: яна патрабуе вяртання ва Украіну.

Паведамляецца, што кіраўнік Украіны затэлефанаваў Саўчанка. Падчас размовы Парашэнка сказаў ёй, што ўся краіна ганарыцца яе трываласцю і выказвае падтрымку. "Табой ганарыцца ўся Украіна — тваёй трываласцю, тваёй мужнасцю, патрыятызмам. Ты стала сімвалам Украіны", — перадае УНІАН словы ўкраінскага прэзідэнта.

Парашэнка распавёў Саўчанка пра тое, што робіцца для яе вызвалення. Таксама ён распавёў падрабязнасці тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Парашэнка заявіў, што гатовы накіраваць свой самалёт у Расіі, каб вярнуць Саўчанка дадому.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі