Парашэнка надаў пасмяротна званне Героя Украіны беларусу Жызнеўскаму

13/06/2017 - 15:04

Пётр Парашэнка надаў пасмяротна званне Героя Украіны беларусу Міхаілу Жызнеўскаму. Пра гэта ўкраінскі прэзідэнт напісаў у Twitter. Зорку Героя Парашэнка ўручыў бацькам беларуса Міхаілу Пятровічу і Ніне Васільеўне Жызнеўскім. Для таго, каб узнагародзіць Міхаіла Жызнеўскага, ва Украіне змянілі заканадаўства. Ён — першы замежнік, які стаў Героем Украіны.

Абаронца Майдана загінуў 22 студзеня 2014 года падчас рэвалюцыі ў Кіеве. Падчас супрацьстаяння паміж дэманстрантамі і сілавікамі куля трапіла яму ў сэрца. Міхаіл Жызнеўскі не дажыў чатырох дзён да свайго 26-годдзя. Яго пахавалі на радзіме, у вёсцы Сцяг Працы пад Гомелем. Невядомыя рэгулярна апаганьвалі магілу Жызнеўскага. Яго бацькі дамагаліся, каб сын атрымаў званне Героя Украіны. Меркавалі, што пасля гэтага ўсе падобныя акцыі спыняцца.

Фота: novychas.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі