Папа Францішак пацалаваў ногі кіраўнікам Паўднёвага Судана (фота, відэа)

12/04/2019 - 08:08

11 красавіка папа Рымскі Францішак прыняў у Ватыкане палітычных і царкоўных лідараў Паўднёвага Судану. Пантыфік пацалаваў ім ногі, заклікаючы да прымірэння ў краіне і пераадолення рознагалоссяў, перадае Радыё "Свабода".

На аўдыенцыі ў папы сустрэліся прэзідэнт Паўднёвага Судана Салва Кіір і лідар апазыцыі Рыек Мачар. Пантыфік папрасіў іх заключыць мірнае пагадненне, а потым стаў на калені і пацалаваў ногі абодвум. Таксама ён пацалаваў ногі тром віцэ-прэзідэнтам краіны.

"Я выказваю шчырую надзею, што ваенныя дзеянні канчаткова спыняцца", — сказаў папа Францішак.

У адказ лідары Паўднёвага Судана не зрабілі ніякіх заяў.

У грамадзянскай вайне ў гэтай краіне загінула не менш за 400 тысяч чалавек. Дзясяткі тысяч людзей былі вымушаныя змяніць месца свайго пражывання.

Reuters
Reuters
Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі