Анатоль Тарас / Еўрарадыё
Памёр гісторык, пісьменнік і выдавец Анатоль Тарас, піша “Наша ніва” са спасылкай на знаёмых спадара Анатоля.
Тарас нарадзіўся ў 1944 годзе пад Гомлем у сям'і беларускага мастака Яфіма Тараса. Быў зводным братам вядомага беларускага пісьменніка і перакладчыка Валянціна Тараса.
Скончыў гістфак БДУ, мае ступень кандыдата педагагічных навук. У 1999–2009 гадах быў галоўным рэдактарам выдавецтва “Харвест”. Рэдагаваў гістарычны альманах “Деды”.
Сярод яго кніг — “Гісторыя імперскіх адносін: беларусы і рускія. 1772–1991”, “Грунвальд, 15 ліпеня 1410 года”, "1812. Трагедыя Беларусі”
Кніга пісьменніка "Кароткі курс гісторыі Беларусі IX - XXI стст.” у 2022 годзе была прызнанай “экстрэмістскім матэрыялам”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут