Памочніца пракурора атрымала кветкі і падарунак з гранатай

09/03/2023 - 07:56
Падарунак да 8 сакавіка / pixabay.com

У расійскім горадзе Ліпецк невядомы зламыснік (ці зламысніца) арганізаваў 8 сакавіка масавую рассылку гранат разам з кветкамі. Паліцыя расследуе ўжо тры эпізоды, піша @bazabazon.

Букет з крамы кветак і падарунак атрымала памочніца пракурора. У скрынцы ляжала граната Ф-1, з запалам, але без пораху. Там жа быў і ліст з пагрозамі. У іншым выпадку пасля знойдзенай у дастаўленым падарунку гранаты эвакуявалі цэлы шматпавярховік — 120 чалавек. Граната таксама была без выбухованебяспечнага рэчыва.

Паліцыя шукае зламысніка ці зламысніцу. Сярод пацярпелых — жанчыны ў дэкрэце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі