Пакараць vs прабачыць: ад канцэпцыі люстрацыі да транспамежных рэпрэсій — эфір

26/08/2026 - 09:15

Дзмітрый Лепрэтар

Ніякіх сігналаў, што лукашэнкаўскі рэжым плануе зніжаць узровень рэпрэсій, з Беларусі не прылятае. Наадварот, да рэпрэсій унутраных дадаюцца ўсё новыя рэпрэсіі транспамежныя. Калі супраць тых, хто з’ехаў з краіны, не толькі распачынаюць крымінальныя справы і ладзяць завочныя суды, але і падаюць у міждзяржаўны ды міжнародны вышукі, анулююць пашпарты, пазбаўляюць маёмасці. І ў гэты час беларусы (найперш дыяспары) разважаюць пра нацыянальны дыялог з рэжымам і распрацоўваюць канцэпцыю люстрацыі. 

Ці час сёння разважаць над прынцыпамі будучай люстрацыі, калі магчымасць яе правядзення далёка не відавочная, і ці сапраўды ў распрацаванай канцэпцыі дамінуе прынцып “усіх на слупы”, як падае гэта прапаганда? Ці не час прапісаць нормы вяртання канфіскаванай рэжымам маёмасці ў палітычных апанентаў і як гэты працэс можа выглядаць у ідэале ў беларускіх рэаліях? Як беларусы могуць супрацьстаяць транспамежным рэпрэсіям з боку рэжыму і што дэмсілы рэальна робяць проста цяпер для вырашэння надзённых праблем суайчыннікаў у выгнанні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат Дзмітрый Лепрэтар у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі