Палкоўнік Крываносаў на гэты раз "зарад энергіі" ад Лукашэнкі не атрымаў

08/05/2024 - 09:24

Андрэй Крываносаў адчувае нябачную сувязь з Аляксандрам Лукашэнкам / t.me/sovrep/

Палкоўнік і член Савета Рэспублікі Андрэй Крываносаў правёў "інфармацыйную сустрэчу" з супрацоўнікамі ваенных камісарыятаў Гомельскай вобласці. Ён падзяліўся сваімі ўражаннямі ад пабачанага на так званым "Усебеларускім народным сходзе". Там ён зноў убачыў Аляксандра Лукашэнку. Прэс-служба Савета Рэспублікі апублікавала неякаснае фота, на якім Крываносаў звяртаецца да фотаздымка на сцяне.

Палкоўнік, ваенны камісар Гомельскай вобласці атрымаў шырокую вядомасць у 2021 годзе, калі таксама наведаў "Усебеларускі народны сход", а пасля на камеру падзяліўся "з вайскоўцамі Гомельскага гарнізона зарадам энергіі і рашучасці, атрыманым ад галоўнакамандуючага". Лукашэнка на УНС, са слоў Андрэя Крываносава, паціснуў яму руку. На гэты раз "зарад энергіі" атрымаць не ўдалося. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі