Палітвязнямі прызналі абвінавачаных у перадачы даных аб расійскай тэхніцы

20/05/2022 - 15:23

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ трох чалавек. Гэта — Дзмітрый Кандраценка, Павел Наздра і Аляксандр Лучыновіч. Яны затрыманыя ці ўзятыя пад варту "па абвінавачванні ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Маецца на ўвазе перадача шэрагу тэлеграм-каналаў даных пра перасоўванне ў Беларусі расійскай ваеннай тэхнікі. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Пра затрыманне чыгуначніка Лучыновіча стала вядома ў канцы сакавіка. Грамадскага актывіста Наздру затрымалі ў траўні.

На сённяшні дзень у Беларусі налічваецца 1204 палітвязні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі