Палітвязня Паўла Пяскова асудзілі яшчэ на адзін год зняволення

22/06/2022 - 17:43

Палітвязня Паўла Пяскова асудзілі яшчэ на адзін год зняволення. Як паведамляюць праваабаронцы, за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі". Новую крымінальную справу разглядаў суд Бабруйска і Бабруйскага раёна (суддзя — Павел Карцінін).

Пяскоў быў першым, хто атрымаў палітычны прысуд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Маладзечанец Павел Пяскоў у верасні 2020-га быў асуджаны на 3 гады і 3 месяцы зняволення ў калоніі агульнага рэжыму за супраціў міліцыянеру "з прымяненнем гвалту". 19 чэрвеня таго года ў Маладзечне міліцыя спрабавала затрымаць удзельніка акцыі салідарнасці. Група мужчын адбівала ў амапаўцаў затрыманага. Падзея атрымала шырокі розгалас, бо ў руках аднаго з амапаўцаў быў пісталет, і ўсё гэта трапіла на відэа.

Праваабаронцы яшчэ восенню 2020 года прызналі Пяскова палітвязнем. Ён адбывае тэрмін у бабруйскай калоніі, са студзеня 2022 года перыядычна аказваецца ў ШІЗА. Па даных праваабаронцаў, па надуманых прычынах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі