Анджэй Пачобут / facebook.com/andrzej.poczobut.9
У "спіс тэрарыстаў", які складае КДБ, дадалі палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута, заўважылі правабаронцы "Вясна".
Таксама ў спісе з'явіліся яшчэ чатыры прозвішчы. Гэта 37-гадовы Вячаслаў Курыльчык (абвінавачаны паводле арт. 361 КК — заклікі да санкцыяў), 38-гадовы Дзмітрый Смаляроў (асуджаны паводле арт. 130 КК — распальванне варажнечы), 38-гадовы Максім Беляновіч (абвінавачаны паводле арт. 130 КК) і 35-гадовы палітвязень Анатоль Яскевіч (асуджаны паводле арт. 130 КК).
У "тэрарыстычным спісе" ўжо каля 200 беларусаў, сярод іх Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Марыя Калеснікава, Максім Знак ды іншыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут