Палітолаг: Візіт Кадырава ў Беларусь звязаны з прэзідэнцкімі выбарамі ў Расіі

25/09/2017 - 12:06

Прыезд кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі Рамзана Кадырава ў Мінск звязаны з будучымі выбарамі прэзідэнта ў Расіі. Такую думку ў размове з Еўрарадыё выказаў палітолаг Юрый Шаўцоў.

Юрый Шаўцоў: “Кадыраў зараз уплывовы палітык, а ў Расіі хутка прэзідэнцкія выбары. Пункт гледжання Кадырава можа мець значэнне, за ім з — уплыў на мусульманскую грамаду Расіі. Беларусі было б цікава мець з ім камунікацыю ў такі важны для Расіі перыяд. Таксама за каўказскім бізнэсам у Расіі вялікі ўплыў, што таксама можа стаць галіной супрацоўніцтва”.

Да таго ж, Беларусі цікава выбудоўваць гандлёвыя стасункі з суб’ектамі Расіі, бо цяпер наша краіна гандлюе не з усімі абласцямі, дадае палітолаг.

Сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Рамзана Кадырава адбылася ў Мінску 25 верасня. На ёй кіраўнік Беларусі адзначыў, што зацікаўлены працаваць у Каўказскім рэгіёне разам з Чачнёй.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі