Паліну Шарэнда-Панасюк этапуюць у "Навінкі", гэта будзе ўжо чацвёртая экспертыза

05/07/2024 - 09:07

Паліна Шарэнда-Панасюк

Палітзняволеную Паліну Шарэнда-Панасюк этапуюць з Гомельскага СІЗА ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Мінску для праходжання псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы. Пра гэта паведамляе яе муж Андрэй Шарэнда.

"І гэта ўжо трэці раз, калі яе адпраўляюць туды. Чарговы страшны этап для Паліны, які можа зацягнуцца на 2-3 тыдні. А пазней такі ж пякельны этап у зваротным кірунку", — піша Андрэй. Ён ацаніў тое, што адбываецца, як катаванні і здзек з яго жонкі.

Нагадаем, Паліна павінная была выйсці на волю 21 траўня, але за два дні да гэтага яе перавялі ў СІЗА ў рамках новай крымінальнай справы. Справу завялі паводле арт. 411 КК РБ (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Першапачаткова Паліна Шарэнда-Панасюк была асуджаная на 2 гады пазбаўлення волі, але правяла ў зняволенні ўжо 4 гады — ёй двойчы падаўжалі тэрмін на год паводле артыкула 411 КК. У Паліны двое няпоўнагадовых дзяцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі