У Беларусі пададзена 12 заявак на адзіночныя пікеты з патрабаваннем адмяніць ці змяніць "закон аб адтэрміноўках". Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Дзяніс Ціханенка стваральнік тэлеграм-канала ProtestBY.
Адзін з удзельнікаў канала ўдакладніў, што пікеты плануецца правесці ў Мінску і ў Магілёве. Па датах — другая палова жніўня і пачатак верасня.
Па словах Ціханенкі, паралельна з арганізацыяй адзіночных пікетаў вызначаецца месца для правядзення масавай акцыі супраць "закона аб адтэрміноўках". Мерапрыемства плануецца ўзгадніць з уладамі, афіцыйна падаўшы заяўку.