Пад Слонімам легкавік трапіў пад фуру, загінулі два чалавекі

17/01/2018 - 16:39

Пад Слонімам на аб’язной дарозе легкавік “Hyundai” трапіў пад фуру, загінулі два чалавекі. Як піша газета “Слонімскі веснік”, трагічнае здарэнне адбылося ў 11.20 ў сераду, 17 студзеня. Лабавое сутыкненне здарылася на заснежанай дарозе каля вёскі Тушэвічы. Загінулі двое пасажыраў легкавіка, кіроўца і яшчэ адзін пасажыр атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны.

БЕЛТА дапаўняе, што 35-гадовы вадзіцель не справіўся з кіраваннем, і аўтамабіль выехаў на сустрэчную паласу руху, дзе адбылося сутыкненне. У лякарню трапіў разам з кіроўцам 54-гадовы пасажыр. Загінулым было 61 і 42 гады.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі