Пад Мінскам сутыкнуліся пяць аўтамабіляў, пацярпелі чатыры чалавекі (фота)

29/05/2017 - 16:57

Пад Мінскам сутыкнуліся пяць аўтамабіляў, пацярпелі чатыры чалавекі. ДТЗ адбылося ўвечары 28 траўня на 15-м кіламетры магілёўскай шашы. Як інфармуе сайт abw.by, маршрутнае таксі Volkswagen, якім кіраваў 39-гадовы мужчына, ехала па трэцяй паласе з боку пасёлка Сосны з хуткасцю 90 км/г. У салоне былі 11 пасажыраў. Раптам Nissan, які ехаў наперадзе, пачаў тармазіць. Кіроўца маршруткі таксама знізіў хуткасць, але пазбегнуць сутыкнення не ўдалося.

Nissan ад удару адкінула на іншую паласу руху. У выніку пацярпелі яшчэ тры аўтамабілі. У пацярпелых людзей траўмы лёгкай ступені цяжкасці. Па факце дарожна-транспартнага здарэння ДАІ праводзіць праверку.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі