Пад Крупкамі сутыкнуліся фуры і легкавік, 1 чалавек загінуў, 2 — у рэанімацыі

09/02/2016 - 08:19

Пад Крупкамі аўтацягнік "Сканія" (ім кіраваў 44-гадовы мужчына) сутыкнуўся з фурай "МАЗ-МАН", якая стаяла на абочыне. Кіроўца апошняй рамантаваў задняе кола, ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы, інфармуе БЕЛТА.

Пасля гэтага "Сканію" адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе яна сутыкнулася ў легкавіком "Кія-Карэнс". Дзве жанчыны (ва ўзросце 59 і 63 гадоў), якія былі ў апошнім, атрымалі траўмы, яны былі дастаўленыя ў рэанімацыю. Абставіны здарэння высвятляюць супрацоўнікі Следчага камітэта.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі