Пад Баранавічамі абрынулася цагляная калона дома, загінула 10-гадовая дзяўчынка

30/05/2016 - 10:40

Пад Баранавічамі абрынулася цагляная калона дома, ад атрыманых траўмаў загінула 10-гадовая дзяўчынка. Як паведаміла БЕЛТА інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Ганна Івашчанка, трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 28 траўня. Школьніца з горада Масты Гродзенскай вобласці адпачывала на лецішчы ў садовым таварыстве "Крыніца" ў Баранавіцкім раёне. Лецішча, дзе адбыўся няшчасны выпадак, належыць 53-гадоваму жыхару Баранавічаў.

Як стала вядома, сямейная пара з дачкой і малодшым сынам былі ў гасцях ў свайго сябра. Бацька дзяўчынкі абапёрся аб слуп, які быў пастаўлены перад домам для вырабу навесу. Слуп упаў, дзіця памерла ад траўмы галавы. Праверку праводзіць Баранавіцкі міжраённы аддзел Следчага камітэта, паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Брэсцкай вобласці Марына Дранькова.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі