Пацверджаная гібель футбаліста Эміліяна Салы

08/02/2019 - 08:11

Пацверджаная гібель футбаліста Эміліяна Салы. 4 лютага яго цела знайшлі на глыбіні 63 метраў у абломках самалёта, які разбіўся ў Ла-Маншы. Падняць на паверхню ўдалося толькі ў чацвер. Яно было апазнанае, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Лёгкаматорны самалёт, на борце якога знаходзіўся Эміліян Сала, знік з радараў 21 студзеня над Ла-Маншам.

Сала — 28-гадовы аргенцінскі футбаліст, апошнія тры сезоны выступаў за французскі "Нант", быў адным з самых выніковых бамбардзіраў у чэмпіянаце. Ён падпісаў кантракт з клубам "Кардыф" з Уэльса і наведаў Нант, каб развітацца з ужо былымі калегамі па камандзе. Самалёт знік падчас вяртання Эміліяна Салы ва Уэльс.

Кантракт футбаліста складае 15 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў і "Нант" спадзяецца атрымаць гэтыя грошы, нягледзячы на яго гібель.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі