Трамвай у Мазыры / t.me/gomel_region_gov
Трамвай з поўным аўтапілотам плануецца запусціць у Мазыры. Штучны інтэлект возьме на сябе кіраванне, тармажэнне і нават адкрыццё дзвярэй, паведамляецца ў тг-канале Гомельскага аблвыканкама.
Кіроўца пры гэтым застанецца ў кабіне, але кіраваць вагонам не будзе. Яму дастанецца роля бортінжынера — падстрахоўваць і кантраляваць.
Улады гомельшчыны заяўляюць, што галоўная мэта новаўвядзенняў — павышэнне бяспекі і зніжэнне аварыйнасці. Мяркуецца, што беспілотнасць дазволіць звесці да нуля чалавечы фактар, мінімізаваць рызыкі і зрабіць расклад прадказальным.
Пра намер запусціць такі трамвай у Мазыры раней расказваў гендырэктар "БКМ холдынгу" Міхаіл Сымановіч. Мазыр быў абраны для эксперыменту ў тым ліку праз тое, што трамвайная сетка там прасцейшая за мінскую.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут