У Адміністрацыю Лукашэнкі прызначылі генерала, які хацеў "прабіць калідор" у Літву

28/09/2026 - 11:59

Павел Муравейка

Намеснікам кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі стаў Павел Муравейка, які да нядаўняга часу быў начальнікам Генштаба.

Муравейка праславіўся тым, што на пасадзе начальніка Генштаба неаднаразова пагражаў ужыць тактычную ядзерную зброю, якую ў Беларусь нібыта паставіла Расія.

У 2023 годзе ён пагражаў "прабіць калідор" у Літву ў адказ на санкцыі, уведзеныя гэтай краінай. Тады Муравейка займаў пасаду першага намесніка дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі.

Таксама Лукашэнка прызначыў новага міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю. Ім стаў Аляксандр Якоўчыц.

Пасаду ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў заняў Алег Дзьячэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі