Сустрэча Рыжанкова і Сікорскага ў ААН рыхтавалася некалькі месяцаў — Курнікаў

28/09/2026 - 12:30

Максім Рыжанкоў і Радаслаў Сікорскі / mfa.gov.by

Сустрэча Максіма Рыжанкова і Радаслава Сікорскага рыхтавалася некалькі месяцаў. Ёй папярэднічалі візіты ў Мінск польскіх дыпламатаў. Гаворка ідзе пра новую настройку паміж краінамі, сцвярджае са спасылкай на крыніцы галоўны рэдактар расійскага выдання "Эхо" Максім Курнікаў.

Паводле яго інфармацыі, паралельна Беларусь актыўна выбудоўвае сур’ёзныя стасункі з Францый і Германіяй і паведамляе еўрапейскім краінам пра дроны, якія ляцяць у бок Еўропы. Гаворка ідзе пра 500 выпадкаў за апошні год.  

"Агульная пагроза з боку Расіі калі не зблізіла, дык усталявала працоўныя адносіны паміж людзьмі, адказнымі за назіраннямі і супрацьдзеяннямі такім атакам у Польшчы, Беларусі і Літве. Гэта паслужыла новым шляхам размоваў паміж краінамі і, гледзячы па сустрэчы з Сікорскім, прынесла плён", — мяркуе Курнікаў.

Сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Польшчы адбылася на мінулым тыдні на палях Генеральнай асамблеі ААН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі